Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых ад землятрусу і цунамі ў Інданэзіі перавысіла 2 тысячы чалавек

Выратавальная каманда працуе сярод руін пасьля землятрусу ў Палу, у Інданэзіі. 2 кастрычніка 2018 году
Выратавальная каманда працуе сярод руін пасьля землятрусу ў Палу, у Інданэзіі. 2 кастрычніка 2018 году

Колькасьць ахвяраў землятрусу і цунамі ў Інданэзіі ўзрасла да 2073 чалавек, заявілі ў мясцовым агенцтве па надзвычайных сытуацыях.

У агенцтве адзначылі, што пакуль невядомая дакладная колькасьць зьніклых бязь вестак, таму ёсьць асьцярога, што колькасьць загінулых можа дасягнуць 5 тысяч.

У выратавальна-пошукавых работах удзельнічаюць каля 10 тысяч чалавек.

На думку мясцовых уладаў, каб аднавіць разбураныя стыхіяй населеныя пункты, спатрэбіцца каля двух гадоў, але папярэдні кошт работ яшчэ не падлічылі.

Землятрус магнітудай 7,5 адбыўся 28 верасьня ў Інданэзіі побач з горадам Палу. Усьлед за штуршком горад, дзе пражывае каля 350 тысяч чалавек, накрыла шасьцімэтровая хваля цунамі.

Паводле дадзеных Чырвонага Крыжа, ад стыхіі пацярпелі агулам больш за 1,6 мільёна чалавек.

XS
SM
MD
LG