The Economist назваў краіну і чалавека года

Брытанскі часопіс The Economist, які штогод складае рэйтынг краін, якім удалося дасягнуць найбольшага прагрэсу ў дэмакратыі, прызнаў краінай у 2018 года года Армэнію.

Свой выбар рэдакцыя патлумачыла тым, што Армэнія — «старажытная краіна, разьмешчаная ў неспакойным рэгіёне, якой часта дрэнна кіруюць», якой у гэтым годзе «удалося правесьці дэмакратычныя пераўтварэньні без ахвяраў».

Падводзячы вынікі 2018 года, брытанская газэта Financial Times назвала чалавекам года 88-гадовага мільярдэра Джорджа Сораса, аднаго з фундатараў Дэмакратычнай партыі ЗША. Выданьне лічыць, што «у разгар папулісцкіх тэндэнцый у палітыцы ён стаў сымбалем лібэральнай дэмакратыі і адкрытасьці грамадзтва».

Сорас прызнаны газэтай «пасьлядоўным змагаром за правы чалавека і свабоду СМІ», а таксама «змагаром з аўтарытарнымі рэжымамі, расізмам і нецярпімасьцю».