«Малю, не закрывайце каток!». Арэну фігурыстаў аддаюць пад сталоўку Эўрапейскіх гульняў. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Юныя фігурысты ўжо ведаюць, што адзін з двух каткоў, на якіх яны трэнуюцца, зьбіраюцца “растапіць і зрабіць тут сталоўку”. Пакуль што бацькі складаюць лісты ў пракуратуру і прэзыдэнту. А дзеці спадзяюцца на цуд: каб перад Новым годам дарослыя начальнікі адумаліся і ўсё ж такі пакінулі ім лёд.