«Знайшлі сабе рабоў». Як 17-гадовы школьнік атрымаў 10 гадоў калёніі


Эміля Астраўко зь Менску абвінавацілі ў распаўсюджваньні наркотыкаў шляхам «закладак». Ягоная маці ўпэўненая, што віна хлопца не даказаная і ён не заслугоўвае такога тэрміну. Эміль — толькі адзін з 17 тысяч зьняволеных паводле «антынаркатычнага» артыкулу. «Бацькі, будзьце пільныя, — кажа маці. — Заўтра любое дзіця можа апынуцца на лаве падсудных».