Ці магчыма вывучыць комі-пярмяцкую мову беларусу

Your browser doesn’t support HTML5

Генадзю Капелюшу пад 60. Зь Беларусі зьехаў адразу пасьля школы. Паступіў на філязофскі факультэт Ленінградзкага ўнівэрсытэту. Пасьля вучыўся ў асьпірантуры. Затым па разьмеркаваньні трапіў у Перм, дзе застаўся на доўгія гады. Выкладаў замежныя мовы. Але ўрэшце рэшт вярнуўся ў родную хату.