Як атрымаць ліст ад сьвятога Мікалая па-беларуску

Сьвяты Мікалай на калядным кірмашы ў Львове, студзень 2018

Праект «Мова нанова» прапанаваў дзецям напісаць па-беларуску лісты да сьвятога Мікалая. Даслаць ліст можна праз адмысловую форму на сайце праекту.

Аўтары сэрвісу адзначаюць, што сьвяты Мікалай паабяцаў адказаць кожнаму, хто дашле яму ліст, напісаны па-беларуску: «Сьвяты Мікалай прасіў папярэдзіць, што ён разумее толькі па-беларуску! І адказы, натуральна, таксама адпраўляе на беларускай мове».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Дзед Мароз і Сьнягурачка ня маюць дачыненьня да беларускіх традыцыяў