Пратэсты ў Францыі: Макрон выступіць са зваротам да грамадзян

Падчас пратэстаў «жоўтых камізэлек» у парыжы 1 сьнежня 2018 году

Прэзыдэнт Францыі Эмануюль Макрон у пачатку тыдня выступіць са зваротам да грамадзян краіны з прычыны маштабных пратэстаў, якія не сьціхаюць ужо некалькі тыдняў. Пра гэта заявіў прадстаўнік французскага ўраду, паведамляе агенцтва Reuters.

Паводле агенцтва France-Presse, зварот заплянаваны на вечар панядзелка, 10 сьнежня.

Крыніцы агенцтвы паведамілі, што сёньня раніцай Макрон сустрэнецца з прадстаўнікамі прафсаюзаў і працадаўцаў, а таксама мясцовымі ўладамі, каб абмеркаваць сытуацыю.

8 сьнежня ў Францыі адбыліся новыя сутычкі з шматлікімі ўдзельнікамі 125-тысячнага пратэсту так званага руху «жоўтых камізэлек». Больш за 130 чалавек атрымалі траўмы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас акцыяў пратэсту ў Францыі затрыманыя больш за 1700 чалавек

Паліцыя заявіла, што затрымала 1385 удзельнікаў акцыі. Як паведамляецца, яна выкарыстала сьлезацечны газ, каб заблякаваць марш да прэзыдэнцкага палаца ў Парыжы.

Ключавыя турыстычныя месцы французскай сталіцы, уключаючы Эўфэлевую вежу і Луўр, былі зачыненыя ў дзень.

Пратэсты так званых «жоўтых камізэлек» у Францыі працягваюцца ўжо трэці тыдзень. Яны пачаліся з патрабаваньня да ўлады адмовіцца ад павелічэньня падаткаў на аўтамабільнае паліва.