Сьледчы камітэт апублікаваў відэаролік супраць хабару «Да 15 гадоў ня вельмі прыемнага адпачынку». ВІДЭА

Сьледчы камітэт, Менск

З нагоды Міжнароднага дня змаганьня з карупцыяй, які адзначаецца 9 сьнежня, Сьледчы камітэт Беларусі апублікаваў у Youtube прапагандысцкі відэаролік, у якім паказаны незайздросны лёс давальніка і атрымальніка хабару.