У менскім аэрапорце здарылася задымленьне

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Увечары 6 сьнежня ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» здарылася задымленьне ў будаўнічай зоне, паведамілі Свабодзе ў прэс-службе аэрапорту.

Задымленьне адбылося ў зоне 6 накапляльніка, дзе вядуцца будаўнічыя працы. Здарэньне лякалізавана, пацярпелых няма.

«Сур'ёзнай пагрозы не было. Рэйсы адправілі без затрымак», – сказалі ў прэс-службе.