Грузінам дазволілі курыць марыхуану

Парлямэнт Грузіі зацьвердзіў законапраект аб дазволе спажываньня марыхуаны асобам ад 21-га году жыцьця ў асабістай прасторы, то бок у сваім жытле, якое не зьяўляецца адначасова месцам прадпрымальніцкай дзейнасьці. Пра гэта паведамляе сайт «Грузия Online».

Курэньне марыхуаны, як і тытуню, будзе карацца ў любых месцах грамадзкага збору, у грамадзкім транспарце ўсіх відаў, у прысутнасьці непаўналетняга, у навучальна-адукацыйнай установе і ў будынках, прызначаных для асоб да 18 гадоў.

Курэньне марыхуаны асобамі да 21-га году жыцьця будзе карацца штрафам. Крымінальную адказнасьць будуць несьці асобы, якія кіруюць транспартным сродкам пад уплывам марыхуаны.