Белы дом анансаваў сустрэчу Трампа і Пуціна

27 лістапада, падчас брыфінгу ў Белым доме, было пацьверджана, што на палях саміту «Вялікай дваццаткі» ў Аргентыне, адбудзецца двухбаковая сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп пра захоп Расеяй украінскіх караблёў: «Нам не падабаецца тое, што адбываецца, так ці інакш»

Пра сустрэчу паведамілі на брыфінгу эканамічны дарадца Белага дома Лары Кадлоў і дарадца прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вашынгтон заклікаў Парашэнку і Пуціна правесьці прамыя перамовы

Саміт лідэраў краін «Вялікай дваццаткі» адбудзецца 30 лістапада — 1 сьнежня.