Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю заклікаў Мэксыку і краіны Цэнтральнай Амэрыкі спыніць паток мігрантаў, якія накіроўваюцца ў ЗША.
«Было б вельмі разумна, калі б Мэксыка спыняла караваны задоўга да таго, як яны дабіраюцца да нашай паўднёвай мяжы, або калі б краіны паходжаньня [караванаў] не дазвалялі ім фармавацца. Для іх гэта спосаб пазбавіцца ад пэўных людзей і падкінуць іх ЗША. Больш так ня будзе», — напісаў Трамп у «Твітэры».
Would be very SMART if Mexico would stop the Caravans long before they get to our Southern Border, or if originating countries would not let them form (it is a way they get certain people out of their country and dump in U.S. No longer). Dems created this problem. No crossings!
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 25 November 2018
У нядзелю каля 500 чалавек з каравана мігрантаў, які прыбыў у мэксыканскі горад Тыхуану, паспрабавалі штурмаваць загараджальныя збудаваньні на мяжы з ЗША. Пра гэта паведаміла міністарка ўнутранай бясьпекі ЗША Кірстэн Нільс. Беспарадкам папярэднічала мірная дэманстрацыя ўцекачоў.
Мэксыканская паліцыя не змагла стрымаць напор натоўпу. Супрацоўнікі памежнай службы ЗША ўжылі сьлезацечны газ. Актывісты руху ў падтрымку мігрантаў сьцьвярджаюць, што ў выніку загінула немаўля. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі пакуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом дазволіў амэрыканскім вайскоўцам ужываць зброю пры ахове мяжы з МэксыкайУлады Мэксыкі ўжо заявілі, што дэпартуюць каля 500 чалавек, якія «незаконна» і «з ужываньнем сілы» спрабавалі перасекчы мяжу амэрыканскую мяжу.
У мэксыканскім горадзе Тыхуане на мяжы з ЗША знаходзяцца каля пяці тысяч мігрантаў. Улады гораду ўжо заявілі аб «гуманітарным крызісе» ў сувязі з наплывам уцекачоў. Большасьць мігрантаў складаюць грамадзяне Гандурасу, Гватэмалы і Сальвадора.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп прыгразіў закрыць мяжу з Мэксыкай, калі паток мігрантаў ня будзе ўзяты пад кантрольПрэзыдэнт Дональд Трамп заявіў, што ЗША будуць прапускаць на сваю тэрыторыю толькі тых, чые прашэньні аб прыстанішчы ў індывідуальным парадку будуць ухваленыя судом.
«У адваротным выпадку будзе прымяняцца вельмі строгая палітыка „злавіў — затрымай“. Ніякіх „адпусьці“ ў ЗША», — напісаў Трамп у «Твітэры».
Migrants at the Southern Border will not be allowed into the United States until their claims are individually approved in court. We only will allow those who come into our Country legally. Other than that our very strong policy is Catch and Detain. No “Releasing” into the U.S...
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 24 November 2018