Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом дазволіў амэрыканскім вайскоўцам ужываць зброю пры ахове мяжы з Мэксыкай


Ілюстрацыйнае фота. Вайскоўцы ЗША на мяжы з Мэксыкай
Ілюстрацыйнае фота. Вайскоўцы ЗША на мяжы з Мэксыкай

Адміністрацыя Трампа дазволіла вайскоўцам, разьмешчаным на амэрыкана-мэксыканскай мяжы, ужываць у некаторых выпадках сілу і, калі гэта неабходна, адкрываць агонь на паразу, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Кіраўнік Пэнтагону Джым Мэтыс пацьвердзіў журналістам у сераду, што ён атрымаў зь Белага дома загад, падпісаны кіраўніком апарату прэзыдэнцкай адміністрацыі Джонам Келі. Дакумэнт здымае шэраг абмежаваньняў для вайскоўцаў, якія нясуць службу на ахове мяжы.

«Прэзыдэнту сапраўды трэба было падтрымаць памежнікаў, і ўчора ўвечары мы атрымалі дадатковую інструкцыю, якая дае нам права на прыняцьце дадатковых мераў. Цяпер мы праводзім ацэнку гэтых мераў. Мы ўжо гаварылі зь людзьмі зь Міністэрства ўнутранай бясьпекі», — сказаў Мэтыс.

Кіраўнік Пэнтагона дадаў, што ён ня будзе нічога рабіць, пакуль не абмяркуе гэтае пытаньне зь міністрам унутранай бясьпекі Кірстэнам Нільсам.

«Мінімальная рызыка» гвалту

Газэта New York Times у сераду працытавала ўнутраны дакумэнт Міністэрства ўнутранай бясьпекі, у якім гаворыцца, што амэрыканскім памежнікам пагражае «мінімальная рызыка гвалту» пры сустрэчы зь нелегальнымі імігрантамі.

Распараджэньне, падпісанае Джонам Келі, дазваляе вайскоўцам ужываць захады, неабходныя для «абароны памежнікаў, уключаючы зжываньне сілы, у тым ліку, адкрываць агонь на паразу ў выпадку небходнасьці, разганяць натоўп, праводзіць затрыманьні і ператрусы».

Мэтыс падчас размовы з журналістамі, аднак, ня стаў завастраць увагу на гэтых дэталях. Ён удакладніў, што некаторыя з прапанаваных мераў, у прыватнасьці, стварэньне бар’ераў для разгону натоўпу і ўсталяваньне плота з калючага дроту, будуць асабліва эфэктыўныя і прадухіляць разьвіцьцё канфлікту. Ён удакладніў, што большасьць вайскоўцаў, якіх адправілі да мяжы з Мэксыкай, нават ня ўзброеныя.

Магчымасьць удзелу вайскоўцаў у праваахоўнай дзейнасьці (да якой адносіцца і ахова мяжы), хутчэй за ўсё, будзе аспрэчаная ў судзе. Некалькі актаў, прынятых яшчэ ў XIX стагодзьдзі, абмяжоўваюць паўнамоцтвы фэдэральнага ўраду ў выкарыстаньні вайскоўцаў для аховы ўнутранага правапарадку.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў загад адправіць на ахову паўднёвай мяжы каля 5,8 тысяч салдат і больш за 2 тысячы нацыянальных гвардзейцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG