Польшча выйграла дзіцячую «Эўравізію-2018» у Менску

Міжнародны дзіцячы песенны конкурс Эўравізія. Менск-Арэна

Пераможцам дзіцячай «Эўравізіі-2018» стала Раксана Вэенгель з Польшчы, перадае БЕЛТА. Фінальнае шоу дзіцячай «Эўравізіі-2018» прайшло сёньня ў «Менск-Арэне».

​Беларускі канкурсант Даніэль Ястрэмскі з песьняй Time заняў 11-е месца.

За галоўны трафэй конкурсу — Крыштальны мікрафон — змагаліся прадстаўнікі 20 краін. Гэта рэкордная колькасьць за ўсю гісторыю конкурсу.

Упершыню ў Менску «Эўравізія» прайшла ў 2010 годзе.