У Менску згубіўся хлопчык з аўтызмам

Тралейбус, Менск, ілюстратыўнае фота

У Менску абвешчаны пошук 11-гадовага Мікалая Грамовіча.

У 14:45 Мікалай Грамовіч павінен быў выйсьці з тралейбуса № 29 на прыпынку «Валгаградзкая», але зьехаў у напрамку Зялёнага Лугу.

Хлопчык, які жыве на Валгаградзкай вуліцы, не гаворыць, паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Ён мог выйсьці з тралейбуса на любым прыпынку. Рост хлопчыка — 158 сантымэтраў, ён мажнага целаскладу. Быў у джынсах, цёмнай куртцы, карычневых ботах.