У Расеі памёр кіраўнік ГРУ, які быў пад санкцыямі ЗША за падрыўную дзейнасьць

Ігар Корабаў, архіўнае фота

Памёр кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Расеі (ГРУ) генэрал-палкоўнік Ігар Корабаў, паведаміла Міністэрства абароны Расеі.

У ведамстве адзначылі, што Корабаў памёр 21 лістапада ва ўзросьце 62 гадоў ад «цяжкай і працяглай хваробы».

Корабаў узначаліў расейскую вайсковую выведку ў 2016 годзе, пасьля сьмерці свайго папярэдніка, 58-гадовага Ігара Сергуна. У наступным годзе ён атрымаў званьне Героя Расеі.

Разам зь іншымі афіцэрамі ГРУ Корабаў знаходзіўся пад санкцыямі ЗША за дзейнасьць у «падрыве кібэрбясьпекі», якая падтрымлівалася расейскімі ўладамі.