Суд у ААЭ за 5 хвілін асудзіў брытанца да пажыцьцёвага зьняволеньня за шпіянаж

Мэцью Хэджэс (справа).

Суд у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах асудзіў да пажыцьцёвага зьняволеньня грамадзяніна Вялікабрытаніі Мэта Хэджэса, абвінавачанага ў шпіянажы. Тэлеканал CNN адзначае, што паседжаньне суду доўжылася 5 хвілін, у Хэджэса не было адваката.

Асьпірант Мэцью Хэджэс зьбіраў матэрыялы для дысэртацыі, прысьвечанай палітыцы бясьпекі ААЭ пасьля падзей «арабскай вясны». 5 траўня брытанца затрымалі ў аэрапорце — ён павінен быў ляцець на радзіму пасьля камандзіроўкі. Да гэтага Хэджэс знаходзіўся пад вартай на працягу амаль паўгода паводле абвінавачваньня ў шпіянажы, але быў вызвалены пад заклад.

Міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Джэрэмі Хант назваў рашэньне суду ў Арабскіх Эміратах шакуючым. Ён паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы сям’і асуджанага. Улады ААЭ сытуацыю вакол брытанскага дасьледчыка не пракамэнтавалі.