За 9 месяцаў 2018 году супрацоўнікі мытні склалі 328 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях за грошы, «пакінутыя» ў пашпартах падчас праходжаньня кантролю на мяжы, піша Tut.by са спасылкай на Дзяржаўны мытны камітэт.
Сярод тых, каго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці — 40% грамадзяне Беларусі.
Паводле арт. 23.32 КоАП, «пакідаць» грошы ў пашпарце падчас праходжаньня мяжы — адміністрацыйнае правапарушэньне.
Паводле Tut.by, за суткі дзяржаўную мяжу праходзяць у сярэднім 74 тысячы чалавек. За 9 месяцаў — прыкладна 20 мільёнаў чалавек.