Ва Украіне 21 лістапада адзначаецца Дзень Годнасьці і Свабоды - сьвята ў гонар пачатку ў гэты дзень дзьвюх рэвалюцый: аранжавай рэвалюцыі (2004) і Рэвалюцыі годнасьці (2013 года).
У Кіеве праходзіць малебен на месцы гібелі дзясяткаў людзей у крывавы дзень Рэвалюцыі годнасці - 20 лютага 2014.
Дзень Годнасьці і Свабоды адзначаўся як Дзень свабоды з 2005-га па 2011 год. У пэрыяд кіраваньня Віктара Януковіча яго святкаваньне фактычна адмянілі, аб'яднаўшы з Днём саборнасьці 22 студзеня.
У 2014 годзе прэзыдэнт Пятро Парашэнка аднавіў яго афіцыйны статус, з тых часоў Украіна адначасова сьвяткуе гадавіну Аранжавай рэвалюцыі і Эўрамайдан.