У выніку тэракту ў Аўганістане загінулі 50 чалавек

У сталіцы Аўганістану Кабуле адбыўся тэракт, ахвярамі якога сталі сама меней 50 чалавек​, паведамляе АР. Сьмяротнік зьдзейсьніў напад у банкетнай зале, дзе сабраліся прадстаўнікі аўганскай клерыкальнай навуковай грамадзкасьці.

Прадстаўнік МУС Аўганістану паведаміў, што раненьні атрымалі яшчэ больш за 80 чалавек.

Заля, у якой праводзілася мерапрыемства, знаходзіцца ў адной з гасьцявых пабудоваў каля Кабульскага аэрапорта.

Сотні мусульман, якія займаюцца вывучэньнем ісламу і рэлігійнай асьветай, разам са студэнтамі сабраліся на традыцыйныя чытаньні Карану, якія праводзілася ў рамках фэстывалю культуры.

Хто стаіць за нападам, пакуль не вядома. Талібы адмовілі сваё дачыненьне да тэракту і асудзілі напад на рэлігійных прапаведнікаў і навукоўцаў.