Экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч трапіў у шпіталь. Ён ня можа рухацца

Віктар Януковіч

Былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча паклалі ў адну з маскоўскіх клінік, паведамляюць расейскія СМІ. Пішуць, што ён пашкодзіў хрыбетнік і калена, калі гуляў у тэніс.

Януковіч уцёк у Расею пасьля масавых пратэстаў у Кіеве. Яго вывезьлі расейскія спэцслужбы.

Ва Ўкраіне Януковіча абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, датычнасьці да расстрэлу пратэстоўцаў на Майдане, адмываньні грошай, карупцыі, незаконным зьмяненьні канстытуцыі і стварэньні арганізаванай злачыннай групоўкі.

На 19 лістапада Януковіча выклікалі ў кіеўскі суд, дзе разглядаюць ягоную справу пра здраду дзяржаве.

68-гадовы Януковіч віну не прызнае і ў суд ехаць не зьбіраўся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Квасьнеўскі пра беларускія карані і апошнюю сустрэчу з «абаяльным» Лукашэнкам. Вялікае інтэрвію