У Празе да дня Аксамітнай рэвалюцыі прайшло шэсьце з гіганцкім сьцягам Украіны. Відэа

У цэнтры чэскай сталіцы Прагі 17 лістапада ў ходзе сьвяткаваньня гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі 1989 году ўдзельнікі актывісцкай групы «Капуцін» разгарнулі сьцяг Украіны. Такім чынам актывісты нагадалі аб абмежаваньні дэмакратычных свабодаў, якое ўвасабляе крамлёўская ўлада ня толькі на занятых тэрыторыях Украіны, але і ў Чэхіі.