У Кіеве ля амбасады Расеі будзе сквэр Барыса Нямцова

Стыхійны мэмарыял у памяць пра Нямцова ў Маскве

У Кіеве каля амбасады Расеі зьявіцца сквэр імя Барыса Нямцова, забітага ў Маскве ў лютым 2015 году. Такое рашэньне прыняла гарадзкая рада.

«За» прагаласавалі ўсе 69 прысутных на пасяджэньні дэпутатаў, «супраць» не прагаласаваў ніхто.

Барыса Нямцова застрэлілі на Вялікім Маскварэцкім мосьце 27 лютага 2015 году. Прысуд па справе аб яго забойстве вынесьлі летась у ліпені. Выканаўцу забойства, Заўру Дадаеву, прысудзілі 20 гадоў турмы, чацьвёра саўдзельнікаў атрымалі ад 11 да 19 гадоў. Заказчык злачынствы дагэтуль не ўстаноўлены. Сваякі і паплечнікі Нямцова настойваюць, што да яго забойства датычны кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў.

На месцы забойства Нямцова ўжо тры гады існуе стыхійны мэмарыял у памяць пра палітыка. Аднак маскоўскія ўлады і камунальныя службы дзясяткі разоў спрабавалі яго прыбраць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ля амбасады РФ у Вільні адкрылі сквэр імя Барыса Нямцова

  • 11 чэрвеня ў Вільні адкрылі сквэр імя Нямцова
  • 14 красавіка ў Яраслаўлі са сьцяны дома, дзе жыў Барыс Нямцоў, зьнялі мэмарыяльную дошку зь яго імем
  • 22 лютага мэр Масквы Сяргей Сабянін абвясьціў, што Камісія па ўвекавечаньні памяці выдатных падзеяў і дзеячаў айчыннай гісторыі і культуры падтрымала ўстаноўку памятнай дошкі Нямцову. Дошку ўсталююць на доме на Малой Ардынцы, 3
  • 7 лютага частка вуліцы каля пасольства Расейскай Фэдэрацыі ў сталіцы ЗША Вашынгтоне перайменавалі ў гонар Нямцова.