Колькасьць ахвяраў пажараў у Каліфорніі дасягнула 50 чалавек

Самалёт тушыць пажар у Каліфорніі

Колькасьць ахвяраў лясных пажараў у Каліфорніі дасягнула 50 чалавек, большасьць зь іх загінулі ў раёне горада Парадайз, паведамляе AFP са спасылкай на шэрыфа акругі Б’ют Коры Гоні.

Чакаецца, што колькасьць загінулых можа павялічыцца, бо некалькі сотняў жыхароў Каліфорніі прапалі бязь вестак.

Лясныя пажары пачаліся ў Каліфорніі з 8 лістапада і прывялі да найбольшай колькасьці ахвяраў за ўсю гісторыю штату.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лясныя пажары ў Каліфорніі: згарэў цэлы горад 

Згарэлі сотні квадратных кілямэтраў лесу, разбураны тысячы дамоў, эвакуяваны сотні тысяч людзей. Пры гэтым перамагчы стыхію пакуль не атрымліваецца: напярэдадні мясцовыя ўлады выказалі здагадку, што на тушэньне агню можа спатрэбіцца тры тыдні.

12 лістапада прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп увёў на тэрыторыі Каліфорніі рэжым надзвычайнага становішча.