Тэлеканал CNN падае пазоў супраць Дональда Трампа

CNN падае пазоў супраць Дональда Трампа. Зварот у суд зьвязаны з пазбаўленьнем акрэдытацыі журналіста тэлеканала Джыма Акосты. Яму абмежавалі доступ у Белы дом пасьля прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнта ЗША па выніках прамежкавых выбараў у Кангрэс.

На гэтай прэс-канфэрэнцыі Акоста, у прыватнасьці, пацікавіўся, чаму Трамп у перадвыбарных прамовах называў мігрантаў «захопнікамі». Журналіст CNN таксама спытаў, ці не баіцца прэзыдэнт расьсьледаваньня яго меркаваных сувязяў з Расеяй.

Трамп адмовіўся адказваць на пытаньне і назваў Акосту «грубым і жахлівым чалавекам». Пасьля гэтага карэспандэнта CNN пазбавілі акрэдытацыі. Акрамя гэтага, прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс пазьней абвінаваціла журналіста ў непрыстойных паводзінах. Паводле яе слоў, Акоста, спрабуючы вярнуць сабе мікрафон, нібыта мае намер закрануў да рукі дзяўчыны-стажоркі.

Карыстальнікі сацсетак і СМІ абвінавацілі Белы дом у падробцы відэа гэтага інцыдэнту.

У пазове супраць Трампа CNN таксама ўказаў адказчыкамі яшчэ пяць чалавек. Гэта кіраўнік апарата Белага дома Джон Кэлі, прэс-сакратар Сара Сандэрс, намесьнік кіраўніка штаба па камунікацыях Біл Шын, дырэктар Сакрэтнай службы Джозэф Клансі і афіцэр гэтага ведамства Джон Доў.