У Менску ўспаміналі Валерыя Фралова — генэрала і дэпутата

Валеры Фралоў, архіўнае фота

Вечарына памяці апазыцыйнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў, генэрала Валерыя Фралова, адбылася ў Менску. Ён памёр 10 лістапада 2014-га ва ўзросьце 67 гадоў.

Паплечнікі палітыка па дэпутацкай групе «Рэспубліка» Сяргей Скрабец і Ўладзімер Навасяд расказалі пра супольную працу ў парлямэнце. У розны час у фракцыю ўваходзіла больш за дзесяць чалавек, пікам у 2004 годзе стала галадоўка Валерыя Фралова, Сяргея Скрабца і Ўладзімера Парфяновіча супраць трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фралоў меркаваў сустрэцца з Пуціным

​Таксама з успамінамі выступілі апазыцыйныя палітыкі Мікола Статкевіч і Зьміцер Дашкевіч.

На завяршэньне вечарыны адбыўся турнір па стральбе. Пераможцамі сталі: у стральбе зь пісталета — Уладзімер Навасяд, у стральбе зь вінтоўкі — журналіст «Белорусской газеты» Кірыл Жылуновіч.