Міжнародная арганізацыя Amnesty International пазбавіла сваёй найвышэйшай узнагароды «Амбасадар сумленьня» міністра замежных спраў М’янмы Аўн Сан Су Чы. Прычынай сталі ганеньні на мусульманскую народнасьць рагінг’я, паведамляецца на сайце арганізацыі.
У накіраваным Аўн Сан Су Чы лісьце генэральны сакратар арганізацыі Кумі Найду выказаў шкадаваньне ў сувязі з тым, што яна ня выкарыстала свайго аўтарытэту для абароны правоў чалавека і прадэманстравала абыякавасьць да жорсткасьці, якую праяўляюць вайскоўцы М’янмы ў дачыненьні да мусульман-рагінг’я.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: забойствы мусульман-рагінг’я ў М'янме «па прыродзе падобныя на генацыд»«Мы вельмі засмучаныя тым, што вы больш не ўвасабляе сабой сымбаль надзеі, сьмеласьці і непарушнай абароны правоў чалавека», — гаворыцца ў лісьце.
Як сказана ў рашэньні, Аўн Сан Су Чы здрадзіла каштоўнасьцям, якія раней падтрымлівала.
Праваабарончую прэмію Amnesty International прысудзіла Аун Сан Су Чжы ў 2009-м годзе, калі тая знаходзілася пад хатнім арыштам. У 2016 годзе апазыцыйнэрка стала фактычным лідэрам М’янмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сьвеце шырыцца пратэст супраць перасьледу рагінг’я ў М’янмеЗа апошнія пару гадоў у М’янме успыхнуў канфлікт паміж урадам і народнасьцю рагінг’я, што прывяло да масавых уцёкаў мусульманскага насельніцтва. Атакі на мусульман у правінцыі Аракан на поўначы М’янмы ўзмацніліся ў жніўні 2017 году і робяцца на падставе «барацьбы з узброенымі баевікамі». Гуманітарная сытуацыя ў рэгіёне рэзка пагоршылася.
Паводле дадзеных ААН, колькасьць жыхароў правінцыі Аракан, якія ўцяклі ў Банглядэш, перавысіла 700 тысяч. Місія ААН у расьсьледаваньні сытуацыі ў М’янме сьцьвярджала, што войска краіны ўдзельнічала ў масавых забойствах мусульман-рагінг’я, а ўрад краіны дапусьціў прапаганду нянавісьці да гэтай народнасьці.