Таджыцкія спэцслужбы паведамілі пра арышт людзей, які нібыта рыхтавалі напад на расейскую базу

Таджыцкія спэцслужбы размаўляюць зь меркаванымі падазраванымі ў падрыхтоўцы тэракту

Спэцслужбы Таджыкістану паведамілі пра арышт 12 чалавек, якія, як мяркуецца, на заданьне тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» рыхтавалі тэракт у камэндатуры 201-й расейскай вайсковай базы ў Душанбэ. Пра гэта паведаміла таджыцкая служба Радыё Свабода.

Групу мужчын затрымалі 4 лістапада, паведаміла крыніца ў службах бясьпекі Таджыкістану. Кіраваў падрыхтоўкай да тэракту нібыта мясцовы жыхар, які нейкі час знаходзіўся ў Кыргызстане і Іране, потым праз турэцкую тэрыторыю перабраўся ў Сырыю, дзе ваяваў на баку групоўкі «Ісламская дзяржава».

Крыніца адмовілася паведаміць іншыя падрабязнасьці, спаслаўшыся на сакрэтнасьць інфармацыі.