Ці перарасьце керчанскі канфлікт у паўнамаштабную вайну?
Your browser doesn’t support HTML5
Увечары 25 лістапада расейскія вайсковыя караблі атакавалі ўкраінскія, у выніку чаго былі параненыя 6 украінскіх маракоў, двое зь іх у цяжкім стане. Усяго Расея захапіла больш за 20 украінскіх маракоў.
Украінскія караблі накіроўваліся з Адэсы ў Марыюпаль, што дазволена ў адпаведнасьці з артыкуламі 17, 38 Канвэнцыі ААН па марскім праве і артыкулам 2 Дагавору паміж Украінай і РФ 2003 году аб супрацоўніцтве ў выкарыстаньні Азоўскага мора і Керчанскай пратокі.
Абмяркоўвааюць аглядальнік украінскай службы Радыё Свабода Расьціслаў Хоцін, а таксама Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.