Аляксандар Лукашэнка павіншаваў свайго польскага калегу Анджэя Дуду і народ гэтай краіны з Нацыянальным сьвятам незалежнасьці і 100-годзьдзем аднаўленьня незалежнасьці.
«Разьлічваю на плённую працу ў стварэньні спрыяльных умоваў для далейшага пашырэньня двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сфэрах», — цытуе Лукашэнку прэсавая служба.
Ён адзначыў, што Беларусь пасьлядоўна імкнецца выбудоўваць добрасуседзкія і дружалюбныя адносіны з Польшчай, сыходзячы з прынцыпаў міжнароднага права, а таксама сумеснай адказнасьці дзяржаў за стабільнасьць і бясьпеку ў Эўропе.
Пры гэтым да аналягічнага юбілею абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, які адначаўся сёлета 25 сакавіка, беларускі кіраўнік ставіцца скептычна. Дазвол на ўсталяваньне мэмарыяльнай дошкі ў памяць пра тую гістарычную падзею ад менскіх уладаў не атрыманы дагэтуль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старую «дошку БНР» усталявалі ў доме побач з тым, дзе абвяшчалі незалежнасьць