ЗША абвінавацілі расейскі зьнішчальнік у небясьпечным манэўраваньні

Амэрыканскі самалёт-выведнік EP-3E ARIES II, архіўнае фота

Вайскова-марскія сілы ЗША 5 лістапада заявілі, што расейскі зьнішчальнік Су-27 рабіў небясьпечныя манэўры ў непасрэднай блізкасьці ад амэрыканскага самалёта-выведніка над Чорным морам.

У ведамстве лічаць, што расейскі пілёт наўмысна стварыў пагрозу для жыцьцяў экіпажк EP-3E ARIES II. Зьнішчальнік двойчы збліжаўся з самалётам-выведнікам, пры гэтым другі раз ён уключыў фарсаж. Праз гэта амэрыканскія пілёты трапілі ў турбулентнасьць. У расейскім Міністэрстве абароны заявілі, што Су-27 выконваў усе неабходныя меры бясьпекі.

3 лістапада стала вядома, што расейскі патрульны і выведны самалёт Ту-142 праляцеў на малой адлегласьці над караблём 6-га флёту ЗША «Маўнт Уітні», які знаходзіўся на вучэньнях NATO каля берагоў Нарвэгіі.