Уладальнік закрыў фэнтазі-сядзібу пад Наваградкам праз скаргі на «сатанізм»

У Літоўцы

Уладальнік фэнтазі-сядзібы Літоўка пад Наваградкам Сяргей Коваль абвясьціў пра яе закрыцьцё на няпэўны тэрмін «праз шматлікія скаргі людзей на дом».

«Многім людзям не падабаецца аб’ект. Яны пішуць. Сатанізм, дэманізм, пʼянства і разгул вакол дома, згубны ўплыў на маладое пакаленьне», — патлумачыў карэспандэнту Свабоды сэнс скаргаў Сяргей Коваль.

У Літоўку прыяжджалі турысты з усяго сьвету, каб убачыць незвычайны дом, які бізнэсовец Сяргей Коваль стварыў на сваёй малой радзіме.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У гадавіну ўцёкаў з гета ў Наваградку адкрылі незвычайны помнік