Украіна падпісала дамову аб супрацы з Усяленскім патрыярхатам

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка і патрыярх Варфаламей у Турцыі, 9 красавіка 2018

Яе падпісалі прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка і патрыярх Усяленскай царквы Варфаламей 3 лістапада ў Стамбуле.

«Ад імя ўкраінскага народа ўдзячны Ягонай Усесьвятасьці і Сыноду за вельмі важнае і мудрае рашэньне. Дамова, якую мы падпісалі сёньня, завяршае працэс, каб наданьне Томасу адбылося паводле ўсіх канонаў праваслаўнай царквы», — адзначыў Парашэнка.

Пётр Парашэнка 3-4 лістапада знаходзіцца з візытам у Турцыі.

11 кастрычніка сынод Усяленскага патрыярхату (мацярынскай структуры ўсіх праваслаўных цэркваў сьвету" паставіў, што працягвае працэс наданьня аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царкве.

Супраць рашэньня сынода Канстанцінопальскага патрыярхата выступіла Расея.