Зламысьнік, які паведаміў пра мінаваньне кіеўскага чыгуначнага вакзалу і цэнтральнага аўтавакзалу, патрабуе 250 000 грыўняў (каля 8 тыс даляраў), каб не задзейнічаць выбуховыя прыстасаваньні.
Пра гэта «Украінскай праўдзе» распавёў прадстаўнік Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Яраслаў Тракала.
«Каля гадзіны таму паступілі паведамленьні аб мінаваньні цэнтральнага аўтавакзалу і сталічнага чыгуначнага вакзалу. На месца прыбылі выбухатэхнікі і кінолягі. Людзей эвакуявалі», — сказаў ён.
Тракала дадаў, што зламысьнік патрабуе 250 000 грыўняў, пры атрыманьні якіх абяцае «не задзейнічаць выбуховыя прылады».
Пакуль выбухоўкі на чыгуначным вакзале не знайшлі, працягваюцца пошукі і на аўтавакзале