Выбух каля будынку ФСБ у Расеі. Загінуў адзін чалавек

У Архангельску ў выніку выбуху каля будынка мясцовага ўпраўленьня Фэдэральнай службы бясьпекі загінуў мужчына. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на экстранныя службы.

Па дадзеных крыніцы агенцтва, падчас выбуху ён знаходзіўся каля цэнтральнага ўваходу ў будынак і памёр пры аказаньні першай дапамогі.

Суразмоўца ТАСС удакладніў, што загінулы ня быў супрацоўнікам упраўленьня. Яго асоба зараз высьвятляецца.

З будынка эвакуявалі ўсіх супрацоўнікаў.