Дзяржава прадала канфіскаваную батлейку лідэра «Троіцы»

Іван Кірчук

Берасьцеец Максім Хлябец выкупіў канфіскаваную дзяржавай батлейку лідэра гурту «Троіца» Івана Кірчука. Батлейку перададуць ўласьніку 4 лістапада.

Што адбылося?

У жніўні батлейку Кірчука канфіскавалі на беларускай мяжы. Батлейка важыла цяжэй за 35 кг, а грошай на мыта не было.

Батлейка — беларускі народны лялечны тэатар на рэлігійную ці бытавую тэматыку.

Канфіскавалі толькі скрыню батлеек, без лялек. Батлейку вырабілі ў Беларусі ў 1996 годзе і зь якой музыкі вандравалі па сьвеце з 1999 году, у канцы жніўня.

Дзяржава прадавала батлейку за 55 рублёў

Зь мяжы батлейку перадалі на склад, дзе захоўваецца канфіскат, распавёў Свабодзе Глеб Лабадзенка. Ён папрасіў супрацоўнікаў берасьцейскага канфіскату паведаміць:

  • калі батлейка будзе ацэненая;
  • калі яна паступіць у продаж.

«Вельмі ўдзячны ім, што яны так і зрабілі», — кажа Лабадзенка.

У канфіскаце батлейка каштавала 55,1 рубля, сказаў Максім Хлябец. Паводле Лабадзенкі, такая батлейка каштуе больш за 1000 даляраў.