СМІ публікуюць відэа зь месца выбуху ў політэхнічным каледжы Керчы. На відэа бачна, як ратавальнікі нясуць пацярпелых на насілках да машын «хуткай дапамогі».
У выніку выбуху загінулі ня менш за 13 чалавек, яшчэ 50 пацярпелі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэта Расеі.
«На дадзены момант вядома пра 13 загінулых і каля 50 параненых, большая частка зь іх - падлеткі. Дадзеныя аб пацярпелых удакладняюцца», - гаворыцца ў паведамленьні.
Падазраваны ва ўчыненьні тэракту, паводле тэлеграм-каналу 112, знойдзены застрэленым на другім паверсе політэхнічнага каледжа.
Сьледчы Камітэт Расеі пачаў крымінальную справу па артыкуле «Тэракт» у сувязі з выбухам.
Расейскія СМІ пішуць, што каля 10 чалавек маглі загінуць у вынік выбуху ў політэхнічным каледжы. Яшчэ 50 - пацярпелі. Ва ўпраўленьні МНС Расеі ў Крыме пакуль не назвалі колькасьць загінулых і параненых.
Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт (НАК) Расеі сьцьвярджае, што ў політэхнічным каледжы адбыўся падрыў неўстаноўленага выбуховага прыстасаваньня.
«Бегалі з аўтаматамі, стралялі ўсіх», - распавядае жанчына, якая назвала сябе сьведкаю здарэньня.
У Крамлі заявілі, што вэрсія пра тэракт ў Керчанскім каледжы не выключаецца.