Беларускім фанатам не дазволілі пранесьці на «Дынама» банэр і барабан

На матч Лігі Нацыяў Беларусь — Люксэмбург на менскім стадыёне «Дынама» міліцыя не прапусьціла фанатаў з групоўкі Belarus Fans (B-12) з банэрам і барабанам. Таксама не пускалі фанатаў зь бел-чырвона-белымі шалікамі і ў футболках з «Пагоняй».

Абноўлена: на 45-й хвіліне матчу прайшлі на стадыён. Упершыню прагучала «Жыве Беларусь».