Адкрыцьцё выставы суполкі «Пагоня» да 30-годзьдзя БНФ. ФОТА

Аляксей Марачкін

11 кастрычніка ў цэнтральным офісе Партыі БНФ адкрылася выстава творчай суполкі «Пагоня» да 30-годзьдзя БНФ.

​Адкрыцьцё выставы дае старт мерапрыемствам, прысьвечаным стварэньню Беларускага Народнага Фронту ў кастрычніку 1988 году.

У адкрыцьці выставы ўзялі ўдзел адзін з заснавальнікаў БНФ мастак Аляксей Марачкін і старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.