Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў адстаўку амбасадаркі ЗША ў ААН Нікі Гэйлі.
Трамп паведаміў журналістам у Авальным кабінэце, што Гэйлі пакіне сваю пасаду ў канцы году, выканаўшы «неверагодную працу».
Нікі Гэйлі была зацьверджаная ў якасьці прадстаўніцы ЗША ў ААН у студзені 2017 году.
Гэйлі сказала журналістам, што, насуперак чуткам, яна не зьбіраецца балятавацца на пасаду прэзыдэнта ЗША у 2020 годзе і будзе агітаваць за Дональда Трампа, які ўжо заявіў, што будзе пераабірацца.