Былому прэзыдэнту Паўднёвай Карэі Лі Мён Баку прысудзілі 15 гадоў турмы за карупцыю. Яму таксама прызначылі штраф у памеры 11 з паловай мільёнаў даляраў.
Такое рашэньне прыняў суд у Сэуле, паведамляе Reuters. Пракуратура патрабавала для былога прэзыдэнта 20 гадоў калёніі, сам ён на пасяджэньні суду не прысутнічаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былога прэзыдэнта, якога падазраюць у хабары на $11 мільярдаў, узялі пад вартуЛі Мён Баку 76 гадоў. Ён узначальваў Паўднёвую Карэю з 2008-га па 2013 год. Увесну сёлета яго абвінавацілі ў атрыманьні хабараў, у тым ліку ад кампаніі Samsung. Лі Мён Бака таксама абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, злоўжываньні ўладай і парушэньні выбарчага заканадаўства.
Летась праз абвінавачваньне ў атрыманьні хабараў і злоўжываньні ўладай на 24 гады турмы была асуджаная былая лідарка Паўднёвай Карэі Пак Кын Хэ. У 2009 годзе пасьля абвінавачваньняў у карупцыі скончыў жыцьцё самагубствам экс-прэзыдэнт краіны Но Му Хён. Цяпер Паўднёвую Карэю ўзначальвае Мун Чжэ Ін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былую прэзыдэнтку Паўднёвай Карэі асудзілі на 24 гады турмы