Лічба дня: які кавалак сталіцы аддадуць дзяржаўным СМІ

Міністэрства інфармацыі 3 кастрычніка абвясьціла конкурс на архітэктурную канцэпцыю будынку мэдыяцэнтру ў Менску, які Аляксандар Лукашэнка ў красавіку сёлета абяцаў пабудаваць. Там плянуюць разьмясьціць дзяржаўныя СМІ Беларусі.

Навошта гэта трэба?

Улады плянуюць стварыць «адзіную тэхналягічную пляцоўку для забесьпячэньня якаснага вяшчаньня».

Што будзе ў новым мэдыяцэнтры?

  • 4 тэлекампаніі;
  • 4 памяшканьнямі для здымак;
  • прэс-цэнтар на 200 месцаў;
  • памяшканьні для кавярняў і бараў;
  • гандлёвыя кропкі.

Паводле ўмоваў конкурсу, мэдыяцэнтар разам з паркоўкай і пад’ездамі будзе займаць 3,5 гектара. Свабода параўнала новую будоўлю зь іншымі абʼектамі на мапе Менску.