У Інданэзіі на пацярпелым ад землятрусу і цунамі востраве пачалося вывяржэньне вулькану

Раніцай 3 кастрычніка на інданэзійскім востраве Сулавэсі, які пацярпеў ад землятрусу, пачалося вывяржэньне вулькану Сапутан.

Вулькан выкінуў попел на вышыню каля шасьці кілямэтраў. Аб эвакуацыі жыхароў пакуль не паведамляецца, але іх просяць пазьбягаць зоны вывяржэньня і мець пад рукой ахоўныя маскі.

Авіяцыю папярэдзілі пра небясьпеку палётаў над правінцыяй Паўночны Сулавэсі.

Па словах геолягаў, вывяржэньне мог справакаваць землятрус, якое адбыўся 28 кастрычніка. Вульканічная актыўнасьць Сапутана пачала расьці 1 кастрычніка.

Землятрус магнітудай 7,5 адбыўся побач з горадам Палу. Усьлед за штуршком горад, дзе пражывае каля 350 000 чалавек, накрыла шасьцімэтровая хваля цунамі.

Па дадзеных Чырвонага Крыжа, ад стыхіі пацярпелі ў агульнай складанасьці больш за 1,6 мільёна чалавек. 3 кастрычніка колькасьць загінулых перавысіла 1400.