Цягнік менскага мэтро спыніўся паміж станцыямі. Пасажыры кажуць пра сутыкненьне, Мэтрапалітэн абвяргае

Ілюстрацыйнае фота

Амаль на 30 хвілін спыніўся рух цягнікоў на сіняй лініі менскага мэтро.

Прычына: няспраўнасьць цягніка.

Рух цягнікоў спыніўся прыкладна з 17:50 да 18:20. Уваходы на станцыі сіняй лініі былі зачыненыя.

Акалічнасьці здарэньня высьвятляюцца, казаў Свабодзе прэс-сакратар менскага мэтрапалітэну Андрэй Дроб.

Пазьней ён расказаў Tut.by, што сутыкненьня не было: за яго пасажыры прынялі «ўдары і рыўкі пры счэпцы асноўнага і дапаможнага саставаў», а дапаможны быў патрэбны для вывазу няспраўнага цягніка.