Лукашэнка заклікаў супольна вырашыць пытаньні Ўсходу Ўкраіны, Прыднястроўя і Нагорнага Карабаху

Аляксандар Лукашэнка падчас саміту СНД у Душанбэ

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 28 верасьня падчас саміту Садружнасьці незалежных дзяржаваў заклікаў супольна вырашыць пытаньні Ўсходу Ўкраіны, Прыднястроўя і Нагорнага Карабаху.

Пытаньне бясьпекі — цэнтральнае пытаньне саміту, адзначыў Лукашэнка. Таксама ён закрануў пытаньне «дзеяньняў заходніх краін і НАТА» у межаў Саюзнай дзяржавы. Гэтае пытаньне Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком Расеі Ўладзімерам Пуціным. Аб чым дамовіліся, Лукашэнка не назваў.

27 і 28 верасьня ў Душанбэ праходзіць саміт кіраўнікоў дзяржаваў СНД.

Лукашэнкі і піраміды з гранатаў. Сюррэалістычныя ФОТА з саміту ў Таджыкістане