Расейская Дума прыняла закон аб павышэньні пэнсійнага ўзросту

Галасаваньне ў Дзяржаўнай Думе

Дзяржаўная Дума 27 верасьня прыняла ў трэцім і канчатковым чытаньні закон аб павышэньні пэнсійнага ўзросту ў Расеі.

Другое чытаньне законапраект прайшоў напярэдадні. Тады дэпутаты падтрымалі прэзыдэнцкую папраўку, згодна з якой для жанчын ўзрост выхаду на пэнсію падвысяць да 60 гадоў, а не да 63, як прапаноўвалася першапачаткова.

Цяпер закон павінны ўхваліць Савет Фэдэрацыі і прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.

Законапраект аб павышэньні пэнсійнага ўзросту выклікаў акцыі пратэсту па ўсёй Расеі, якія працягваюцца зь сярэдзіны лета.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму расейцы пратэстуюць супраць падвышэньня пэнсійнага ўзросту, а беларусы маўчаць