У Бэрліне паліцыя ўзяла пад ахову ўдзельніка расейскага гурту Pussy Riot і выдаўца праекту «Медиазона» Пятра Верзілава. Сваякі актывіста паскардзіліся на сачэньне з боку невядомых людзей. Пра гэта паведамляе нямецкае выданьне Bild.
Паводле ўдзельніцы Pussy Riot Надзеі Талаконьнікавай, родных Вярзілава суправаджаюць паліцыянты, а іх дом узяты пад ахову.
Пётр Вярзілаў трапіў у рэанімацыю ў Маскве 11 верасьня, калі ён пачаў губляць зрок, маўленьне і здольнасьць перасоўвацца. Гэта адбылося неўзабаве пасьля пасяджэньня суду, дзе разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненьні да ягонай дзяўчыны — Веранікі Нікульшынай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жырыноўскі паглядзеў на мапу — і прапанаваў пашырыць Бранскую вобласьць за кошт Беларусі. ВІДЭА15 верасьня Вярзілава адправілі на лячэньне ў Берлін. Блізкія актывіста лічаць, што яго маглі атруціць.
Лекары бэрлінскай клінікі, дзе знаходзіўся актывіст, прыйшлі да высновы, што ён, хутчэй за ўсё, быў атручаны. Паводле мэдыкаў, супраць Вярзілава выкарыстоўвалі рэчыва, якое ўплывае на нэрвовую сыстэму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дарадца прэзыдэнта ЗША назваў «сур’ёзнай памылкай» расейскі плян паставіць С-300 СырыіПётр Вярзілаў — выдавец праекту «Медиазона». Ён таксама ўдзельнічаў у акцыях Pussy Riot, апошні раз — падчас фіналу чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі. Тады ён разам са сваімі паплечнікамі выбег на поле ў паліцэйскай форме. Мэтай акцыі было заяўлена вызваленьне палітычных вязьняў, а таксама спыненьне незаконных арыштаў на мітынгах і крымінальных спраў за рэпосты ў сацыяльных сетках. За гэтую акцыю Верзілаву і яшчэ тром удзельнікам Pussy Riot прызначылі па 15 сутак арышту.