Дэпутатка літоўскага Сойму стала кіраўніцай Парлямэнцкай асамблеі NATO

Раса Юкнявічэне

Раса Юкнявічэне 24 верасьня стала старшынёй Парлямэнцкай асамблеі NATO.

На гэтай пасадзе яна зьменіць італьянца Паоло Алі, двухгадовы тэрмін якога якраз заканчваецца.

Раса Юкнявічэне стала дэпутаткай Сойму Літвы ў 1996 годзе ад Саюзу Айчыны — Хрысьціянскіх дэмакратаў Літвы. У 2008—2012 гг. была міністрам абароны Літвы.