Як людзі, якія даглядаюць інвалідаў, застаюцца бяз грошай за тое, што езьдзяць «на закупы» ў Беласток

У Ваўкавыску тры сям’і, дзе ёсьць людзі з інваліднасьцю, сутыкнуліся зь неадназначнай сытуацыяй: яны павінны сплаціць грошы дзяржаве за тое, што выяжджалі ў краму ў Беласток.

Хоць усе паездкі былі на некалькі гадзін — каб купіць лекі і мэдычнае абсталяваньне для ўласнага карыстаньня, — органы сацыяльнай апекі ініцыявалі суды.