У Магілёўскім унівэрсытэце рэклямуюць канфэрэнцыю з удзелам «ДНР, ЛНР, ПМР». ФАТАФАКТ

Пасьля абстрэлу з боку так званай «ДНР» у Данецкай вобласьці Ўкраіны, архіўнае фота

У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова на факультэце замежных моў вісіць абвестка пра канфэрэнцыю з удзелам навучэнцаў з «ДНР, ЛНР, ПМР».

Актывісты Партыі БНФ якія пабачылі абвестку, кажуць, што рыхтуюць зварот у Міністэрства адукацыі, каб даведацца, калі Беларусь прызнала такія ўтварэньні, як «Данецкая народная рэспубліка», «Луганская народная рэспубліка» і «Прыднястроўская малдаўская рэспубліка».